Новости

4 сентября 2017 г.
Открытое акционерное общество «Гомельский областной техноторговый центр «Гарант», расположенное по адресу: 246028, г. Гомель, ул. Советская, 106, настоящим информирует, что на основании решения директора от 31 августа 2017 года осуществляется формирование реестра акционеров общества по состоянию на 31 августа 2017 года.


11 сентября 2017 г.
Открытое акционерное общество «Гомельский областной техноторговый центр «Гарант», расположенное по адресу: 246028, г. Гомель, ул. Советская, 106, настоящим информирует, что на основании решения наблюдательного совета от 07 сентября 2017 года осуществляется формирование реестра акционеров общества по состоянию на 08 сентября 2017 года.




В начале августа состоялась сделка между velcom и ОАО «Гомельский областной техноторговый центр «Гарант». Мобильный оператор приобрел 96,5% акций гомельского интернет-оператора, тем самым укрепив свои позиции на региональном рынке фиксированного интернет-доступа. Какие изменения ждут абонентов «Гаранта» и как сделка повлияет на развитие отрасли в Гомеле, рассказал первый заместитель генерального директора ОАО «Гарант» Павел Гончар.

— Павел, добрый день! Как вы считаете, что изменится для абонентов интернет-оператора «Гарант» после того, как его приобрел velcom?

Добры дзень. Прызнацца, хацелася б адразу чым-небудзь парадаваць шаноўных гамельчукоў, і мы абавязкова гэта зробім. Што да істотных змен, яны будуць адбывацца па крысе, незаўважна. Вызначыўшы асноўныя паказнікі якасці, мы будзем паступова іх паляпшаць, удасканальваючы працэсы ўнутры кампаніі. Адназначна «Гарант» не будзе зазнаваць дэфіцыта ў інвестыцыях, і гэта праз некаторы час адчуюць і кліенты.

— Планируется ли повысить или изменить тарифы на доступ в интернет?

Як раз гэтым нашых абанентаў зараз актыўна запалохваюць. Хачу супакоіць. Паслугі доступа ў інтэрнэт у Беларусі сёння — гэта насычаны алігапольны рынак, на якім кошты дыктуюць кліент уласным рублём і натуральны манапаліст росчыркам пяра, таму якімі б не былі нашы жаданні, прастора для манёўра — выключна паміж гэтымі двюма рэчамі. Таму цэны калі і будуць змяняцца, то выключна ўслед за рынкам, альбо пры зменах паслуг, іх камбіінацый, з часам, і гэта натуральны маркетынгавы працэс.

— Какие изменения ожидают IP-телевидение? Кабельное телевидение?

Насамрэч, усе ТБ-прадукты, як уласны VOKA, так і «спадчынныя» прадукты «Атлант Тэлекама» і «Гаранта» (якія, дарэчы, вельмі блізкія адзін да аднога і нават рэалізаваныя на аднолькавых платформах) — усе яны будуць развівацца ў агульным накірунку: адзіная платформа, набліжэнне кантэнта, мульціэкраннасць і даступнасць на сетках любога з аператараў (так званы over the top — OTT). Вось, што чакае кліентаў усёй сям’і кампаній velcom. Пачаць глядзець навіны ў кватэры і працягнуць па дарозе на працу, заказаць цешчы на лецішча, дзе антэна ледзь ловіць БТ, яе любімы крымінальны серыял, узяць на сустрэчу з сябрамі сваю прэміяльную падпіску на медыятэку — вось так гэта будзе выглядаць праз нейкі час на ўсіх ТБ-сервісах velcom.

— Как планируется расширять фиксированную сеть в Гомеле? Какие новые микрорайоны планируется охватить?

Я не адкрыю вялікай таямніцы, калі скажу, што сетка Гаранта пакрывае практычна ўсю тэрыторыю горада. Тыя невялікія «белыя плямкі», дзе нас няма — ужо ў планах і праца па іх «зафарбоўцы» пачатая яшчэ да з’яўлення velcom’а ў складзе акцыянераў. Хутчэй за ўсё «Гарант» будзе прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве сетак у межах вобласці, таму што мы бачым патэнцыял каманды і рады падзяліцца работай. Яе стане на ўсіх.

— Насколько высока конкуренция на гомельском рынке фиксированной интернет-связи? Кто выступает вашим основным конкурентом?

Добрая навіна, што канкурэнцыя паменшылася. Сапраўды, кампанія «ТэлеСетка» далучылася да velcom раней, разам з «Атлант Тэлекам», і традыцыйная барацьба з «Гарантам» зараз саступае супрацы. У мае кампетэнцыі ўваходзіць арганізацыя гэтага супрацоўніцтва, дзеля чаго я сумяшчаю пасады ў абедвюх кампаніях, і мы ўжо пачалі выкарыстоўваць некаторыя сінергіі суіснавання. Што да асноўнага гульца на рынку, то тут сітуацыя калі і адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў, то не ў лепшы бок — існуюць адмысловыя «ціхія» акцыйныя прапановы толькі для гомельскага рэгіёна. Наколькі гэта сумленна — без каментароў, для нас гэта — рэальнасць, з якой трэба лічыцца.

— Нуждается ли сеть «Гаранта» в модернизации? И если да, то когда планируется ее осуществить?

Настолькі, наколькі любая сетка, калі ваша мэта — скразное кіраванне, актыўныя гарантыі вендараў, і ў выніку — высокая якасць, якая не вымагае стаханаўскай працы служб эксплуатацыі і начных выездаў на аварыі. Так, транспартная сетка будзе мадэрнізавацца паступова і планава, адначасова з сеткамі ўсіх кампаній velcom, асноўны этап прыпадзе на лета.

— Каковы предпочтения пользователей «Гаранта» в выборе интернет-тарифов? Планируется ли прививать вкусы к «тяжелым» тарифам?

Прыкладна такія ж, як і ў Мінску ці іншых абласных цэнтрах. «Аптымальны» і «Комплекс» з 10 Мегабітамі за секунду на борце. Відавочна, што большасць пакуль яшчэ абыходзіцца мінімумам. Гвалтоўна нічога прышчапляць не плануем. Калі ўдасца зацікавіць новым кантэнтам — будзем лічыць сваю працу добра зробленай.

— velcom традиционно силен в Гомельской области. Это как-то повлияет на ваше развитие в этом регионе?

Так, гэта праўда, і гэта дае большы ўплыў на рынак канвергентнай прапановы, якая ў нас нарэшце пачала складацца ў пазл. Гэта цікава і нам, як спецыялістам, і патэнцыйным карыстачам гэтых паслуг, якія, не сакрэт, як правіла маюць зніжкі на складнікі агульнага пакета. Будзем старацца апраўдаць давер кліентаў, ён дорага каштуе.

— velcom строит сеть по технологии GPON. Можно ли ожидать, что она придет и в Гомель?

Гэты стандарт быў прыняты для новага будаўніцтва зыходзячы з эканамічных прычын. Гомельская тэрыторыя забудавана «Гарантам», базуючыся на тэхналогіі Ethernet, якая з пункту гледжання кліента нічым не горшая за PON. Таму ў перабудове няма ніякага сэнсу. Новыя гарады і тэрыторыі будуць з PON’ам, але, паўтаруся, прычына таму — патэнцыйныя ашчаджэнні ў доўгатэрміновых перспектывах, на склад і якасць паслуг гэта не паўплывае.

— Какова причина приобретения провайдера «Гарант»?

Давайце я скарыстаюся магчымасцю працытаваць нашага velcom СЕО, Гельмута Дуза: «Зацікаўленасць у набыцці буйных рэгіянальных аператараў абумоўлена абранай стратэгіяй прадастаўлення канвергентных шырокапалосных паслуг па ўсёй краіне. Яна рэалізуецца як шляхам стварэння ўласнай сеткі, так і куплі дзеючых гульцоў на рынку. „Гарант“ — выдатны кандыдат для ўвасаблення нашай стратэгіі. Гэта устойліва працуючая кампанія з надзейнай сеткай і добрымі перспектывамі. Мы рады вітаць яго ў сям’і velcom».

— Сохранится ли торговая марка «Гарант»?

Такія рашэнні ў нас не прымаюцца з налёту. Брэнд «Гарант» у гомельскім рэгіёне скрайне высокапазнавальны, кліенты да яго лаяльна ставяцца, лічаць «сваім». Бліжэйшым часам рашэнне будзе прынятае, і яно знойдзе адлюстраванне ў новай вонкавай рэкламе. Лічыце гэта «тызерам».

— Какие изменения ожидаются внутри компании: реструктуризация, сокращение персонала, выведение непрофильных активов?

Гэта таксама пытанне, падыход да якога вымагае ўважлівасці і ўнікання рэзкіх рашэнняў. Вядома ж, маючы столькі кампаній і багатую рэсурсамі «бацькоўскую», некаторыя функцыі мусяць быць цэнтралізаванымі. Але разбурыць складаны бізнес-працэс (а ў тэлекамунікацыях простых мала) можна нашмат хутчэй, чым стварыць новы, эфектыўны і адпавядаючы канкрэтным умовам. Скажу проста: гомельскія кліенты застаюцца ў Гомелі і іх трэба абслугоўваць тут. Тое ж тычыцца сеткі сувязі, рытэйла і актыўных продажаў. Усе, хто добра і сумленна працуе, заўжды застаюцца ў кампаніі, больш за тое, атрымліваюць большыя магчымасці да развіцця і падвышэння сваіх кампетэнцый. Што да няпрофільных бізнесаў, гэта будзе рашэнне на ўзроўні галаўной кампаніі, і яно таксама будзе прынята толькі па пільным вывучэнні ўсіх дэталяў.

— Каковы ваши прогнозы в отношении развития рынка фиксированной интернет-связи в Гомеле?

Мае прагнозы аптымістычныя, гамяльчане — жывыя і прадпрымальныя людзі, камунікацыі патрэбныя гораду як кроў. І мы не будзем абмяжоўвацца фіксаванай сувяззю, будзем канвергентнымі!

Ваша заявка принята. Наш менеджер свяжется с вами в ближайшее время. Обработка заявок производится с 10.00 до 22.00

Бесплатная консультация
Заказать звонок для
бесплатной консультации по телефону
можно с 10:00 до 20:00 часов

Спасибо! Ваше сообщение успешно отправлено

Оформление заявки
на подключение услуг
г. Гомель
Телефоны: 139
8 (0232) 60-07-30
8 (044) 781-07-30
Режим работы:
с 08:00 до 22:00 ежедневно

г. Речица
Телефоны: 134
8 (02340) 2-32-92
8 (044) 773-40-44
Режим работы:
с 08:00 до 20:00 ежедневно

г. Добруш
Телефоны:
8 (02333) 3-22-94
8 (044) 781-07-30
Режим работы:
с 09:00 до 18:00 ежедневно